Кожны пяты жыхар Расеі ўхваляе дзейнасьць апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня «Лявада-Цэнтру». Пытаньні былі сфармуляваныя сумесна з «Адкрытымі мэдыя».
Сацыёлягі паказваюць, што ўзровень адабрэньня Навальнага застаецца нязьменным зь верасьня 2020 году (19%, супраць 20% у верасьні). Большасьць тых, хто ўхваляе, знаходзяцца ва ўзроставай групе ад 18 да 24 гадоў (36%), сярод людзей ва ўзросьце ад 25 да 39 гадоў палітыка ўхваляюць 23% апытаных. Горш за ўсё да Навальнага ставяцца расейцы, старэйшыя за 55 гадоў — толькі 12 адсоткаў ухваляюць яго дзейнасьць.
Падкрэсьліваецца, што нэгатыўна да Навальнага ставяцца перш за ўсё тыя рэспандэнты, чыя асноўная крыніца інфармацыі — тэлебачаньне (64%), а таксама сваякі або сябры (54%). Карыстальнікі інтэрнэту і чытачы телеграм-каналаў ставяцца да палітыка значна лепш, чым у сярэднім па выбарцы (45%).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Маскве пачаўся чарговы суд над Аляксеем НавальнымСтаноўчыя пачуцьці да палітыка адчуваюць сумарна 31% апытаных, нэгатыўныя — 37%, нэўтральных — амаль траціна (29%). Прыхільнікі дзейнасьці палітыка часьцей адчуваюць пачуцьцё павагі да яго (45%) або ня могуць сказаць нічога дрэннага (31%). Крытыкі Навальнага часьцей ставяцца да яго нэўтральна (31%) або ня могуць сказаць нічога добрага (23%).
Сацыёлягі паказваюць, што большасьць расейцаў (68%) не памянялі свайго стаўленьня да Аляксея Навальнага з прычыны апошніх падзей: яго вяртаньня і арышту, фільму пра «палац Пуціна» і мітынгаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі памёр лекар, які лячыў НавальнагаДырэктар «Лявада-Цэнтру» Леў Гудкоў зьвярнуў увагу, што апытаньне праводзілася да судовага пасяджэньня 2 лютага, таму рашэньне суду не пасьпела паўплываць на думку рэспандэнтаў. Паводле яго, апошнія падзеі пакуль слаба адбіліся на грамадзкай думцы і патрэбен час, каб людзі гэта абмеркавалі і гэта вылілася ў нейкія трывалыя стэрэатыпы.
Гудкоў адзначыў, што 79% апытаных стаўленьня да Пуціна не зьмянілі. Сярод гэтай большасьці і прыхільнікі Навальнага, для якіх карумпаванасьць вярхоў улады ня стала адкрыцьцём, таму іх думка засталася нязьменнаю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі памёр лекар, які лячыў НавальнагаУпэўненасьць прыхільнікаў Пуціна ў нярацыі Навальнага трымаецца не на нейкіх фактычных і лягічных довадах, а на спажыванай імі тэлевізійнай прапагандзе. Так, 70% сярод тых, хто не карыстаецца сацсеткамі і інтэрнэтам, як сказаў дырэктар цэнтру, заявілі, што ў фільме паказана няпраўда — нягледзячы на тое, што самога фільму яны ня бачылі.