Дваіх супрацоўнікаў крамы Symbal.by арыштавалі на 20 дзён

Крама Symbal.by, архіўнае фота

Мікіту Броўку і Ксенію Міклашэўскую асудзілі за дробнае хуліганства і непадпарадкаваньне — агулам на 20 дзён арышту. Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» дырэктар Symbal.by Павал Белавус.

Таксама на ўсіх чатырох затрыманых супрацоўнікаў склалі пратаколы за «пікетаваньне шляхам разьмяшчэньня прадукцыі з сымболікай на прылаўку крамы», напісаў Белавус.

4 лютага чакаюцца суды над яшчэ дзьвюма супрацоўніцамі Symbal.by — Вольгай Ігнатовіч і Настасьсяй Трафімчык.

Усіх іх затрымалі ў суботу, 30 студзеня, пасьля праверкі ў краме Symbal.by.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Symbal.by замаўлялі прадукцыю дзяржаўныя прафсаюзы і БРСМ», — Белавус пра попыт да 300 сьцягоў у дзень у жніўні-верасьні