Пра гэта паведамляе DW і дае падборку стыпэндыяльных праграмаў для тых беларусаў, якія зазнаюць палітычны перасьлед на радзіме альбо проста маюць жаданьне пажыць і папрацаваць у Нямеччыне.
Стыпэндыя для работнікаў культуры
Ініцыятыва Марціна Рота (Martin Roth-Initiative), названая ў гонар вядомага нямецкага музэйнага дырэктара, аказвае падтрымку мастакам, акторам, музыкам і іншым прадстаўнікам творчых прафэсій, якія выступаюць у сваёй роднай краіне за захаваньне правоў чалавека, свабоду мастацтва і якія зазнаюць палітычны ціск.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Выдатнік, герой аднаклясьнікаў». Студэнта БДУІР судзяць за заклік да страйкуСтыпэндыя GFPS
Нямецкае Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропай (GFPS) дае стыпэндыі на адзін сэмэстар навучаньня ў нямецкім унівэрсытэце на выбар стыпэндыята. Гэта прыкладна 800 эўра на месяц. Таксама аплачваюцца мэдычная страхоўка, абавязковы сэмэстравы збор і выдаткі на дарогу зь Беларусі ў Нямеччыну і назад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Студэнт Салановіч, які недаадбыў 114 дзён арышту, зьехаў зь БеларусіІніцыятыва Філіпа Шварца
Нямецкі Фонд імя Аляксандра фон Гумбальта (Alexander von Humboldt-Stiftung) аказвае дапамогу навуковым супрацоўнікам, якія зазналі на радзіме ціск з палітычных матываў. У рамках Ініцыятывы імя Філіпа Шварца (Philipp Schwartz-Initiative) замежныя навукоўцы могуць, атрымліваючы стыпэндыю, займацца дасьледчымі праектамі ў ВНУ або іншых навуковых арганізацыях Нямеччыны.
У гэтым годзе ва ўдзельнікаў праграмы таксама зьявілася магчымасьць атрымаць працоўную дамову. Стыпэндыяльная падтрымка аказваецца на працягу 24 месяцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэстыСтыпэндыі DAAD
Нямецкая служба акадэмічных абменаў DAAD аказвае індывідуальную стыпэндыяльную падтрымку. Для навукоўцаў і выкладчыкаў ёсьць магчымасьць атрымаць стыпэндыю для працы над кандыдацкай дысэртацыяй у Нямеччыне ці ў бінацыянальным фармаце, а таксама для правядзеньня дасьледаваньняў у нямецкіх ВНУ або навуковых інстытутах тэрмінам да 10 месяцаў.
Студэнты з дыплёмам спэцыяліста або бакаляўра могуць атрымаць фінансаваньне для навучаньня ў магістратуры адной з ВНУ Нямеччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларусы ў спрошчаным парадку могуць паступаць у вышэйшыя вучэльні Ўкраіны