7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму палітвязьню Дубкову, у Расеі Навальнаму — 2 гады і 8 месяцаў калёніі. Найважнейшае 2 лютага

Дзьмітры Дубкоў у судзе

Найважнейшыя падзеі 2 лютага.

Суд Савецкага раёну Менску асудзіў палітвязьня Дзьмітрыя Дубкова на 7 гадоў. Гэта адзін з двух найбольш суворых прысудаў у поствыбарчы пэрыяд.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Людзі ў палоне ў аднаго чалавека, які заяўляў пра свае злачынствы». Палітвязьня Дубкова асудзілі на 7 гадоў

Блогера, аўтара Youtube-каналу «Слуцк для жизни» Ўладзімера Няронскага асудзілі на тры гады калёніі агульнага рэжыму. Гэта першы прысуд фігурантам так званай «справы Ціханоўскага».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогера-палітвязьня Ўладзімера Няронскага пакаралі трыма гадамі зьняволеньня. Фота, відэа

Tut.by: Экспэртыза паказала, што голас на стужцы пра «лягеры для востракапытных» належыць Карпянкову.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Tut.by: Экспэртыза паказала, што голас на стужцы пра «лягеры для востракапытных» належыць Карпянкову

Міністэрства абароны пачало праверку па факце сьмерці старшага прапаршчыка, які праходзіў службу ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры ў Печах пад Барысавам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чарговая сьмерць у беларускім войску: у Печах знайшлі мёртвым старшага прапаршчыка

107 былых працаўнікоў «Беларуськалію» і яшчэ 30 чалавек зь іншых прадпрыемстваў і заводаў працягваюць страйкаваць у Салігорску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хіба што пачнуць шантажаваць дзецьмі» — што адбываецца са страйкоўцамі «Беларуськалію»

Расея адкладае на два гады пачатак выплатаў па крэдыце на будаўніцтва Беларускай АЭС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея адкладае на два гады пачатак выплатаў па крэдыце на будаўніцтва Беларускай АЭС

Навальнаму замянілі ўмоўны тэрмін на рэальны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навальнаму замянілі ўмоўны тэрмін на рэальны

Рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) прагаласавала за пацьверджаньне Латвіі адзіным гаспадаром чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году пасьля рашэньня адклікаць турнір зь Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіянат сьвету ў хакеі — 2021 пройдзе ў Рызе