Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнаму замянілі ўмоўны тэрмін на рэальны


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Суд у Маскве 2 лютага замяніў расейскаму апазыцыянэру Аляксею Навальнаму прысуд 3,5 года турмы ўмоўна на рэальны тэрмін у калёніі агульнага рэжыму. Тэрмін будзе паменшаны на 10 месяцаў, якія падсудны адбыў пад хатнім арыштам.

Падчас разгляду справы пракурор Кацярына Фралова заявіла, што Навальны «на шлях выпраўленьня ня стаў і дэманстратыўна паказвае непавагу да законаў». Паводле яе словаў, палітык «не ацаніў гуманізм суду, які даў яму ўмоўны тэрмін».

Рашэньне суду можа быць абскарджанае ў 10-дзённы тэрмін.

Навальны вярнуўся зь Нямеччыны ў Расею 17 студзеня і быў затрыманы адразу на лётнішчы падчас праходжаньня пашпартнага кантролю.

  • 20 жніўня 2020 Навальнаму стала дрэнна на борце самалёта, які вылецеў з Томску ў Маскву. Ён страціў прытомнасьць, пасьля чаго экіпаж зьдзейсьніў экстраную пасадку ў аэрапорце Омску.
  • Сваякі і паплечнікі Навальнага патрабавалі дазволіць яго адпраўку на лячэньне за мяжу. Навальны апынуўся ў Нямеччыне: улады краіны заявілі, што ён быў атручаны баявым рэчывам групы «Новичок». Прыблізна празь месяц пасьля атручэньня апазыцыянэра выпісалі.
  • Навальнага не было ў Расеі больш за чатыры месяцы — на падставе гэтага Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў абвінаваціла яго ва ўхіленьні ад абавязкаў умоўна асуджанага ў справе «Іў Рашэ» і запатрабавала замяніць умоўны тэрмін на рэальны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG