Прысуды страйкоўцам ў Жлобіне і пратэстоўцу ў Менску, вайсковы пераварот у М’янме. Найважнейшае за 1 лютага

Абвяшчэньне прысуду тром стайкоўцам з БМЗ у Жлобіне

Вынікі дня 1 лютага, а таксама найважнейшае, што стала вядома ў гэты дзень.

У нядзелю ў Менску на акцыях пратэсту затрымалі каля 170 чалавек, сама меней траіх шпіталізавалі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У нядзелю ў Менску на акцыях пратэсту затрымалі каля 170 чалавек, сама меней траіх шпіталізавалі

Па стане на 1 лютага праваабаронцам вядома больш за 770 фігурантаў крымінальных справаў, заведзеных пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у сувязі з пратэстамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У студзені за пратэст супраць Лукашэнкі ў крымінальных справах засудзілі 46 чалавек

У Жлобіне асудзілі трох работнікаў БМЗ за спробу страйку. Ігара Поварава асудзілі на тры гады калёніі, Аляксандра Баброва і Яўгена Говара — на два з паловай гады калёніі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Жлобіне асудзілі трох работнікаў БМЗ за спробу страйку

Суд Кастрычніцкага раёну Менску вынес прысуд 23-гадоваму Антону Валавіку, якому прызначылі 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тры гады калёніі за акцыю супраць нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзыдэнты Бабарыкі і Цапкалы

31 студзеня ў цэнтры Менску было затрымана ня менш за 6 лекараў. Сярод іх — загадчыца аддзяленьня прамянёвай дыягностыкі РНПЦ «Кардыялёгія», вядучы хіміятэрапэўт Менскага гарадзкога кансультацыйнага анкадыспансэру, анэстэзіёляг РНПЦ дзіцячай хірургіі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хутка ня будзе ў каго лячыцца нават па знаёмстве». У нядзелю ў Менску затрымалі вядомых дактароў

Чэхія запрашае беларускіх мэдыкаў, якіх перасьледуе рэжым Лукашэнкі. Адпаведнае рашэньне прыняў урад Чэхіі, падтрымаўшы прапанову міністэрства ўнутраных справаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія запрашае беларускіх мэдыкаў, якіх перасьледуе рэжым Лукашэнкі

Колькасьць подпісаў пад пэтыцыяй у абарону бел-чырвона-белага сьцяга за другі дзень вырасла да 70 тысяч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць подпісаў пад пэтыцыяй у абарону бел-чырвона-белага сьцяга за другі дзень вырасла да 70 тысяч

Вайскоўцы Мʼянмы зрабілі дзяржаўны пераварот, затрымаўшы фактычную лідэрку краіны Аўн Сан Су Чы і іншых дзеячоў кіроўнай партыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковы пераварот у М'янме: арыштавалі прэзыдэнта і нобэлеўскую ляўрэатку Аўн Сан Су Чы

Інтэграцыя ў рамках саюзнай дзяржавы ўзаемна карысная, але спачатку трэба нармалізаваць сытуацыю ўнутры Беларусі, лічыць намесьнік кіраўніка Савету бясьпекі Расеі, былы кіраўнік ураду гэтай дзяржавы Дзьмітры Мядзьведзеў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Аж да адзінай валюты». Былы прэм’ер Расеі зноў заклікаў Менск да «глыбокай інтэграцыі»

У Расеі на акцыях пратэсту затрымалі 5000 чалавек, гэта гістарычны рэкорд

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі на акцыях пратэсту затрымалі 5000 чалавек, гэта гістарычны рэкорд