Пракурор запатрабаваў для палітвязьня Няронскага тры гады зьняволеньня

Уладзімер Няронскі

У судзе Лагойскага раёну, дзе разглядаюць справу супраць блогера Ўладзімера Няронскага, выступіў дзяржаўны абвінаваўца Аляксандар Ляўковіч. Ён заявіў, што ў сваіх відэароліках Няронскі публічна заклікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах у Слуцку, Мазыры, Берасьці і Бабруйску, паведаміла «Вясна».

Таксама, на думку пракурора, даказаная сувязь Уладзімера Няронскага зь Сяргеем Ціханоўскім і Міколам Статкевічам, бо Ціханоўскі стварыў Няронскаму акаўнт, а тэлефон Статкевіча быў у запісной кніжцы Няронскага.

Такім чынам, паводле Ляўковіча, Няронскі вінаваты ў арганізацыі і падрыхтоўцы групай асобаў (разам з Статкевічам і Ціханоўскім) дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (342 артыкул Крымінальнага кодэксу) па матывах ідэалягічнай і палітычнай варожасьці.

Ён запатрабаваў пакараць яго трыма гадамі зьняволеньня — гэта максымальны тэрмін у гэтым артыкуле.

Няронскага таксама абвінавацілі ў абразе старшыні Слуцкага райвыканкаму Андрэя Янчэўскага (арт. 369, пакараньне паводле гэтага артыкулу не прадугледжвае пазбаўленьня волі).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Сапраўдны мясцовы лідэр». Чым вядомы актывіст Вітольд Ашурак, які атрымаў 5 гадоў турмы за пратэсты

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Судзьдзя адмовіўся выклікаць Ціханоўскага сьведкам у крымінальнай справе палітвязьня Няронскага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Палітвязень Няронскі ў судовай залі зьвярнуўся да ўладаў: «Вы давялі да братазабойчай сытуацыі ў краіне»