Яшчэ адна жанчына далучылася да галадоўкі салідарнасьці зь Ігарам Лосікам і іншымі палітвязьнямі

Лісты палітвязьням, ілюстрацыйнае фота

Чацьвёртая па ліку галадоўніца заявіла, што такім чынам зьбіраецца падтрымаць палітзьняволеных.

«Белсат» расказвае, чаму Вольга Скорыкава пайшла на гэткі адчайны крок. Кажа, што яе абурае, колькі людзей у Беларусі сядзяць па надуманых справах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да галадоўкі салідарнасьці зь Ігарам Лосікам далучыўся сьвятар

«Спадзяюся, што нашая краіна нарэшце зьменіцца да лепшага!», — выказвае надзею Вольга Скорыкава.

Раней галадоўку салідарнасьці зь Ігарам Лосікам абвясьцілі праваслаўны сьвятар Уладзіслаў Багамольнікаў, а таксама студэнткі мэдунівэрсытэту Маргарыта Трафімовіч і Элеанора Арзуманьян.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьве студэнткі аб’явілі галадоўку на знак салідарнасьці зь Ігарам Лосікам