У сваім заключным слове ў якасьці прэзыдэнта Трамп паабяцаў «заўсёды змагацца» за амэрыканцаў і пажадаў адміністрацыі Байдэна «посьпеху». «Вы неверагодныя людзі. Гэта вялікая краіна. Для мяне вялікі гонар і прывілей быць вашым прэзыдэнтам», — сказаў ён прысутным, сярод якіх былі члены яго сям’і і прыхільнікі.
Сярод удзельнікаў мерапрыемства не было віцэ-прэзыдэнта Майка Пэнса, які разьвітаўся з Трампам напярэдадні. Іх адносіны з Трампам сапсаваліся пасьля таго, як прэзыдэнт, па словах Пэнса, не зрабіў захадаў дзеля абароны кангрэсмэнаў падчас штурму Капітолія, сьцьвярджаюць амэрыканскія СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Трамп зьбіраецца стварыць новую партыюПаводле дадзеных CNN, гаворка ідзе пра першае за тыдзень зьяўленьне Трампа на публіцы. У апошнія суткі ён падпісаў дакумэнт аб памілаваньні амаль 150 чалавек, многія зь якіх былі абвінавачаныя ў махлярстве, а таксама адмяніў свой падпісаны на пачатку 2017 году ўказ аб забароне на лабіраваньне на карысьць замежных дзяржаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дональд Трамп памілаваў свайго былога дарадцу Стыва Бэнана