У Tut.by канчаткова забралі статус СМІ

У офісе Tut.by

Эканамічны суд Менску адхіліў скаргу на рашэньне пазбавіць Tut.by статус СМІ, і з 19 студзеня яно набыло моц.

7 жніўня 2020 году Tut.by атрымаў чатыры папярэджаньні. Пазьней Вярхоўны суд адмяніў толькі адно зь іх.

Паводле закону, пазбавіць статусу СМІ можна за два і болей папярэджаньні.

З 1 кастрычніка да 30 сьнежня статус СМІ для Tut.by часова прыпыніў міністар інфармацыі Ігар Луцкі.

3 сьнежня Эканамічны суд пастанавіў пазбавіць Tut.by статусу СМІ, Tut.by абскардзіў рашэньне, але сёньня скаргу суд адхіліў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы выконваем сваю працу нават у экстрэмальных сытуацыях». Як працуе БелаПАН пасьля вобшукаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як TUT.BY будзе жыць пасьля страты статусу СМІ