Суд Менскага раёну асудзіў грамадзкага актывіста і прадпрымальніка Зьмітра Дашкевіча на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Наста.
Зьмітра затрымалі 15 студзеня падчас традыцыйнай Курапацкай варты каля рэстарацыі «Поедем поедим».
Нягледзячы на тое, што трое сутак скончыліся 18 студзеня а 17.20 і Зьміцер хадайнічаў, каб яго выпусьцілі, бо прайшоў максымальна дапушчальны час, суд законнае патрабаваньне да ўвагі не прыняў.
У выніку Дашкевіча асудзілі на 15 сутак паводле народнага артыкулу 24.34 за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трэба сустрэць сыход Лукашэнкі натхнёнымі і радаснымі». Зьміцер Дашкевіч заклікаў Ігара Лосіка спыніць галадоўкуЗьміцер Дашкевіч стаіць у Курапацкай варце больш за два гады кожную пятніцу. Летась у лістападзе ён ужо быў пакараны арыштам на 15 сутак.