Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Курапатаў затрыманы Зьміцер Дашкевіч


Зьміцер Дашкевіч. Архіўнае фота.
Зьміцер Дашкевіч. Архіўнае фота.

Каля ўрочышча Курапаты 15 студзеня затрыманы грамадзкі актывіст Зьміцер Дашкевіч.

Як паведаміла БелаПАН яго жонка Наста Дашкевіч, каля 17 гадзіны ёй патэлефанавалі і паведамілі, што Дашкевіча і яшчэ аднаго чалавека, які стаяў зь ім у бестэрміновым пратэсьце супраць працы разьмешчанага побач рэстарана «Поедем поедим», пасадзілі ў машыну і павезьлі.

«Магчыма, іх забралі за сьцяг, які яны трымалі. Казалі, што міліцыя ехала міма, убачылі, спыніліся, пачалі некуды тэлефанаваць. Потым зьехалі, вярнуліся і забралі. Пакуль ня ведаю падрабязнасьцяў», — сказала яна.

Рэстаран «Поедем поедим» разьмешчаны побач з урочышчам Курапаты — месцам масавага пахаваньня ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Пратэсты супраць працы рэстарана доўжацца з 31 мая 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG