Віктару Марозу, якога гвалтоўна затрымалі ў Новай Баравой, прысудзілі 14 дзён арышту

Сцэна затрыманьня Віктара Мароза на вачах у жонкі і сына

Рашэньне вынес судзьдзя Максім Трусевіч.

Віктара Мароза затрымалі ўвечары 5 студзеня на вачах сям’і і суседзяў, пагражалі яму і суседцы пісталетам, а таксама зьбілі. Судзілі Мароза ў судзе Першамайскага раёну сталіцы, паведамляе «Вясна».

Пасьля затрыманьня і зьбіцьця невядомымі мужчына трапіў у аддзяленьне хірургіі лякарні хуткай дапамогі.

Першы суд скончыўся накіраваньнем справы на дапрацоўку, цяпер Максім Трусевіч асудзіў Віктара Мароза на 14 сутак арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аблава на менскія двары. Увечары затрымалі людзей з Уручча, Новай Баравой і Захаду

Your browser doesn’t support HTML5

Жонка зьбітага Віктара Мароза пра жорсткае затрыманьне мужа