У Горадні, нягледзячы на мароз, пэнсіянэры выйшлі на акцыю пратэсту. ФОТА

Акцыя пратэсту пэнсіянэраў у Горадні 18 студзеня 2021

У Горадні пэнсіянэры выйшлі на 17-ю акцыю пратэсту супраць фальшаваньня выбараў і гвалту з боку ўладаў.

Моцныя маразы не спынілі актыўнасьці беларускіх пэнсіянэраў. Пры тэмпэратуры, ніжэйшай за 20 градусаў марозу, у Горадні пэнсіянэры сабраліся на акцыю зь бел-чырвона-белымі парасонамі.

У апошнія тыдні пэнсіянэры не папярэджваюць загадзя пра месца збору, каб там іх не чакаў АМАП, гатовы разагнаць пікет.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За ўдзел у «Маршы мудрасьці» асудзілі 89-гадовую пэнсіянэрку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень 2020 – студзень 2021. Мы сьведкі. „Арыштавалі за «дэструктыўныя» тэлеграм-каналы“. АБНАЎЛЯЕЦЦА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку Любоў Лунёву аштрафавалі на 810 рублёў за працу на маршы пэнсіянэраў