Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістку Любоў Лунёву аштрафавалі на 810 рублёў за працу на маршы пэнсіянэраў


Любоў Лунёва. Архіўнае фота.
Любоў Лунёва. Архіўнае фота.

Журналістку Любоў Лунёву, якую затрымалі ў Менску 7 сьнежня падчас працы на «Маршы мудрасьці», аштрафавалі на 810 рублёў.

Суд Савецкага раёну Менску пакараў штрафам у памеры 810 рублёў карэспандэнтку тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву. З затрыманьнем і судом Лунёва выказала рашучую нязгоду, бо ня ўдзельнічала ў акцыі пратэсту, а асьвятляла яе.

Апэратар «Белсату» Іван Куракевіч, якога затрымалі разам з Лунёвай, раней правёў за кратамі 15 дзён.

Пасьля затрыманьня на плошчы Якуба Коласа 7 сьнежня Лунёву і Куракевіча даставілі ў цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна. Празь нейкі час Лунёвай зрабілася блага, яе шпіталізавалі ў кардыялягічнае аддзяленьне 9-й гарадзкой клінічнай лякарні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG