Беларусь страціла за год 98 пазыцый у рэйтынгу бясьпечных краін

Беларусь страціла 98 пазыцый у рэйтынгу бясьпечных краін рэсурсу Numbeo, перадае Інтэрфакс.

У пачатку 2020 году Беларусь займала 16-е месца з 129 краін і знаходзілася паміж Харватыяй і Даніяй. Паводле дадзеных на пачатак 2021 году краіна апусьціліся на 114-е месца сярод 135 краін і знаходзіцца цяпер паміж Дамініканай і Кеніяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь заняла 70 месца ў рэйтынгу пашпартоў. На першым — Японія

Лідзіруе ў рэйтынгу Катар, на апошнім месцы знаходзіцца Вэнэсуэла.

Сэрвіс Numbeo зьбірае статыстыку аб якасьці жыцьця ў розных краінах. Індэкс злачыннасьці і бясьпекі заснаваны на апытаньнях карыстальнікаў сайту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь уступіла ў працяглы крызіс, сытуацыя як у канцы 80-х у СССР, — эканаміст Раманчук