У Віцебску за пагрозу салдату затрымалі студэнта і правялі ў яго дома ператрус

Цімафей Журкевіч.

Імя затрыманага студэнта Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — Цімафей Журкевіч.

Пры ператрусе дома ў студэнта сілавікі забралі цьвёрды дыск кампутара і тэлефон, паведамляе тэлеграм-канал «Студэнцкая думка».

Маці студэнта сказала, што бачыла ў дакумэнце пазнаку аб тым, што 25 сьнежня сілавікі пачалі крымінальную справу па факце пагрозы расправы над салдатам. Маці не запомніла яго прозьвішча, якое бачыла ў дакумэнце. Цяпер сьледзтва падазрае Цімафея Журкевіча ў датычнасьці да гэтай справы, таму пры ператрусе забралі дзьве адзінкі тэхнікі.

Пагроза расправы трапляе пад 366-ы артыкул Крымінальнага кодэксу. Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкулу — 5 гадоў пазбаўленьня волі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Не далі нават сабрацца»: Як студэнтаў, адлічаных за акцыі, забіраюць у войска
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За поўху апэратару БТ пракурор запрасіў два гады