Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не далі нават сабрацца»: Як студэнтаў, адлічаных за акцыі, забіраюць у войска


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Мастака Серафіма, які навучаўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў, адлічылі напрыканцы кастрычніка за «парушэньне забароны на масавыя мерапрыемствы». Ужо ў сьнежні ён трапіў у чыгуначную брыгаду ў Слуцак.

Серафім вучыўся на 3 курсе па спэцыяльнасьці «Манумэнтальна-дэкаратыўнае мастацтва», ён удзельнічаў у акцыях салідарнасьці студэнтаў. Сястра Лізавета кажа, што «адміністрацыя пабачыла яго на такой акцыі ва ўнутраным дворыку ВНУ».

«Яго адлічылі, бо гэта была другая вымова. Першая вымова была ўлетку, яе ўжо мусілі ануляваць, але яны б у любым выпадку знайшлі прычыну», — мяркуе сястра Серафіма Лізавета.

«Выклікалі ў ваенкамат і павезьлі ў войска»

Серафіму нават не далі сабрацца: выклікалі ў ваенкамат 22 сьнежня і адразу адправілі служыць, расказвае сястра.

«Ён ішоў у ваенкамат з думкамі, што дадуць пару дзён на зборы, дазволяць разьвітацца зь сябрамі. А яго паставілі перад фактам, што проста зараз вязуць у частку. Ён папрасіўся заехаць дадому, сабраў рэчы, хутка разьвітаўся і назваў нумар часткі. Забыўся нават зубную шчотку і пасту», — кажа сястра Лізавета.

Ужо 22 сьнежня Серафім быў у частцы транспартных войскаў у Слуцку.

«Зьехаў, бо пачалі тэлефанаваць з ваенкамату»

Аляксандар вучыўся ў Беларускай акадэміі мастацтваў на 5 курсе, на мастацкім факультэце. Ён удзельнічаў амаль ва ўсіх акцыях, якія ладзілі студэнты гэтай ВНУ. Яго адлічылі, як і Серафіма, а калі забіраў дакумэнты з ВНУ, пачалі званіць з ваенкамату.

Аляксандар зьехаў зь Беларусі.

«Я пачуў, што ў ВНУ адразу, калі забіраеш дакумэнты, даюць на рукі позву ў ваенкамат. Мне адтуль тэлефанавалі, і я вырашыў зьехаць», — расказвае адлічаны студэнт.

Паводле інфармацыі шэрагу тэлеграм-каналаў, у войска забіраюць і студэнтаў іншых ВНУ, у прыватнасьці, адлічаных студэнтаў БНТУ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG