Зь перакладчыцай Вольгай Калацкай вядуць сьледчыя дзеяньні паводле крымінальнага артыкулу «за беспарадкі»

Вольга Калацкая

Вядомая перакладчыца Вольга Калацкая праходзіць паводле 342 артыкулу Крымінальнага кодэксу — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Пра гэта яе адвакату сёньня паведамілі ў Фрунзенскім РУУС. Паводле якой часткі гэтага артыкулу, пакуль не вядома, піша БАЖ.

Яе затрымалі 15 студзеня. А 16 студзеня павезьлі на сьледчыя дзеяньні.

Вольга Калацкая жыве з 89-гадовай маці, якой патрэбны догляд.

Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову дзясяткі фільмаў, сэрыялаў і кніг, у тым ліку творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Ўільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанза, Артура Голдэна, фільмы «Глядыятар», «Шрэк», «Сямейка Смітаў» ды іншыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яўдаху і Янушкевіча вызвалілі пасьля допыту, зь іх узялі падпіску аб неразгалошваньні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС пра Аляксандрава: «Затрыманыя падазраюцца ў фінансаваньні пратэстнай дзейнасьці»