«Улады па-ранейшаму схiльныя маніпуляваць законам дзеля сваiх палітычных мэтаў», — заява амбасады ЗША ў Беларусі

Будынак амбасады ЗША ў Менску

Амбасада ЗША ў Беларусі асудзіла перасьлед журналістаў і незалежных мэдыяў.

«Мы занепакоеныя перасьледам незалежных СМІ, якія робяць сваю справу, неперадузята паведамляючы суграмадзянам аб тым, што адбываецца. Арышт Андрэя Аляксандрава і рэйд на інфармацыйнае агенцтва БелаПАН у пошуках сумнеўных апраўданьняў яго арышту ёсьць яшчэ адным сьведчаннем таго, што ўлады па-ранейшаму схiльныя маніпуляваць законам дзеля сваiх палітычных мэтаў», — гаворыцца ў заяве амэрыканскага дыппрадстаўніцтва.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джулі Фішэр прыняла прысягу пасла ЗША ў Беларусі

Моцныя незалежныя СМІ, свабодны абмен інфармацыяй і доступ да яе зьяўляюцца правам беларускага народу i вельмi важныя для адкрытага сучаснага грамадзтва, перакананае кіраўніцтва амбасады ЗША ў Беларусі.

«Мы зноў заклікаем урад Беларусі абараняць і забясьпечваць асноўныя свабоды, у першую чаргу свабоду сходаў, слова і друку. Беларускі народ заслугоўвае лепшай будучыні», — адзначаецца ў заяве.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З затрыманым журналістам Андрэем Аляксандравым на Акрэсьціна сустрэлася адвакатка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 15 журналістаў праходзяць падазраванымі ў крымінальных справах, 9 зь іх — у СІЗА. ВІДЭАЗВАРОТ