Цела нованароджанага сына пасьля забойства каля году праляжала ў маразільнай камэры ў кватэры.
Менскі гарадзкі суд вынес прысуд у крымінальнай справе ў дачыненьні 41-гадовай жыхаркі Менску за забойства нованароджанага сына, паведамілі ў Вярхоўным судзе агенцтву «Інтэрфакс-Захад».
Жанчыну прызналі вінаватай у забойстве заведама малалетняга, які знаходзіўся ў бездапаможным стане. Ён прызначылі 19 гадоў агульнага рэжыму. Забойцу ў калёніі будуць прымусова лячыць ад алькагалізму.
Жанчына не стаяла на ўліку па цяжарнасьці і нарадзіла проста ва ўласнай кватэры ўлетку 2019 году. Нованароджанага хлопчыка яна патапіла ў ваннай, пасьля чаго схавала цела ў маразільнай камэры. Міліцыянты знайшлі яго там у чэрвені 2020.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апэляцыйным парадку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пецярбурскаму гісторыку Сакалову прысудзілі да 12,5 гадоў калёніі за забойства асьпіранткі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабруйчанка выпала з вакна разам з нованароджаным дзіцем