Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйчанка выпала з вакна разам з нованароджаным дзіцем


Бабруйск, ілюстрацыйнае фота
Бабруйск, ілюстрацыйнае фота

Жанчына загінула. Вядома, што яна стаяла на ўліку ў псыханэўралягічным дыспансэры. Хлопчык выжыў.

Як расказала выданьню «Коммерческий курьер» прадстаўніца Ўпраўленьня сьледчага камітэту па Магілёўскай вобласьці Анастасія Лаўрыновіч, надзвычайнае здарэньне адбылося ўвечары 24 сьнежня.

Каля 23-й гадзіны з вакна 7 паверха дому на праспэкце Будаўнікоў выпала 31-гадовая жанчына. У руках у яе быў нованароджаны хлопчык.

Ад удару аб зямлю жанчына загінула на месцы. Дзіця выжыла і цяпер пад наглядам мэдыкаў у лякарні.

Сьледчы камітэт высьвятляе матывы і акалічнасьці надзвычайнага здарэньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG