Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пецярбурскаму гісторыку Сакалову прысудзілі да 12,5 гадоў калёніі за забойства асьпіранткі


Гісторык Алег Сакалоў
Гісторык Алег Сакалоў

Кастрычніцкі раённы суд у Санкт-Пецярбургу прысудзіў гісторыку Алегу Сакалову 12 з паловай гадоў калёніі строгага рэжыму. Былога дацэнта Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту прызналі вінаватым у забойстве асьпіранткі і сужыцелькі Анастасіі Ешчанкі, а таксама ў незаконным захоўваньні зброі.

Раней пракуратура запрошвала для Сакалова 15 гадоў пазбаўленьня волі, абарона гісторыка настойвала прызначыць яму ня больш за 8 гадоў.

Забойства 24-гадовай Анастасіі Ешчанкі адбылося ў ноч на 8 лістапада летась у кватэры Сакалова ў цэнтры Пецярбургу. Раніцай гісторык быў знойдзены ў рацэ Мойцы разам з заплечнікам, у якім былі адсечаныя рукі загінулай дзяўчыны. Падчас ператрусу ў кватэры дацэнта былі знойдзеныя іншыя фрагмэнты цела Ешчанкі. Пазьней Сакалоў прызнаўся ў забойстве. Кіраўніцтва ўнівэрсытэту звольніла яго.

  • Падчас судовага працэсу Сакалоў прызнаў віну толькі часткова, паколькі ён лічыць свае дзеяньні ненаўмыснымі і ўчыненымі «ў стане поўнага ашаламленьня, які надыходзіў пасьля істэрык Ешчанкі». У студзені па выніках псыхоляга-псыхіятрычнай экспэртызы абвінавачаны ў забойстве быў прызнаны ў стане прытомнасьці.
  • У лістападзе летась кіраўнік Сьледчага камітэту Расеі Аляксандар Бастрыкін даручыў пецярбурскай управе ведамства праверыць інфармацыю пра іншыя магчымыя злачынствы Сакалова. Да забойства Ешчанкі яго абвінавачвалі ў гвалце над яшчэ адной дзяўчынай, у патапленьне судна і правакаваньні бойкі на лекцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG