Калесьнікаву перавялі з Жодзіна ў Менск, Трампу пагражае другі імпічмэнт. Найважнейшае за 11 студзеня

Марш мудрасьці ў Горадні ў сьнежні 2020 году.

Найважнейшае за 11 студзеня

У Беларусі працягваюцца выступленьні пэнсіянэраў супраць Лукашэнкі. 11 студзеня акцыі адбыліся ў Горадні і Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнсіянэры ў Менску і Горадні правялі 16-ю акцыю пратэсту супраць фальшаваньня выбараў і гвалту

Каардынатарку перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі Марыю Калесьнікаву перавялі з жодзінскай турмы ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Марыю этапавалі ў Менск 8 студзеня на цягніку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марыю Калесьнікаву перавялі з Жодзіна ў менскае СІЗА на вуліцы Валадарскага

11 студзеня суд Партызанскага раёну Менску разгледзеў скаргу адваката Ігара Лосіка на атрыманьне пад вартай яго падабароннага. Скаргу пакінулі без задавальненьня. Лосік застаецца пад вартай у СІЗА Жодзіна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд пакінуў Ігара Лосіка пад вартай. Ён галадае ужо 28 дзён

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў панядзелак апублікавала тэкст рэзалюцыі аб імпічмэнце прэзыдэнта Дональда Трампа. Кіраўнік выканаўчай улады ЗША абвінавачваецца ў «падбухторваньні да бунту».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў ЗША апублікавала тэкст рэзалюцыі аб імпічмэнце

Страйкавы камітэт «Беларуськалію» заклікаў генэральнага дырэктара нарвэскай кампаніі Yara International, якая купляе ў Беларусі калійныя ўгнаеньні, запатрабаваць ад кіраўніцтва прадпрыемства выкананьня абяцаньняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Беларусі падняў галаву фашызм». Страйкам «Беларуськалію» зьвярнуўся да нарвэскай кампаніі Yara

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль прыляцеў у Менск, каб абмеркаваць пэрспэктывы заплянаванага сёлета ў Беларусі і Латвіі хакейнага чэмпіянату сьвету.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі Латвія адмовіцца — правядзём самастойна», — Лукашэнка пераконвае Фазэля праводзіць хакейны чэмпіянат у Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі фонд спартовай салідарнасьці адрэагаваў на «сяброўскія перамовы» Лукашэнкі і Фазэля

Беларуская нафтавая кампанія не працягнула дамову зь літоўскім чыгуначным перавозьнікам, які перавозіў прадукцыю з Мазырскага НПЗ у Клайпэдзкі порт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь спыніла дамову на рэгулярныя перавозкі нафтапрадуктаў ў порт Клайпэды. Гэтым Літве пагражаў Лукашэнка