«Беларусь праходзіць праз складаны, лёсавызначальны пэрыяд, ад вынікаў якога залежыць наша з вамі будучыня. Сёньня цяжка сказаць, якім будзе 2021 год для кожнага з нас і нашай краіны, але мы не забудзем праяваў смеласьці, прагі да волі і салідарнасьці, якімі ўразіў 2020-ы. Верым, што гэты год зробіць нас яшчэ мацнейшымі, яшчэ больш мэтанакіраванымі ў дасягненьні агульнай мэты — вольнай, незалежнай, дэмакратычнай Беларусі», — гаворыцца ў звароце згуртаваньня.
У пажаданьні адзначаецца, што кожны неабыякавы беларус мусіць зрабіць свой унёсак у супольную працу на карысьць вольнай Беларусі.
«Хай кожная ваша справа мацуе сусьветную беларускую салідарнасьць, набліжае дзень вяртаньня на нашу зямлю права і справядлівасьці, апраўдвае надзею і веру беларусаў усяго сьвету ў хуткі надыход добрых навінаў з Бацькаўшчыны. Будзьма разам!», — падсумоўвае кіраўніцтва арганізацыі беларусаў замежжа.