У Беларусь спрабавалі завезьці псыхатропы на 3,5 мільёна даляраў

На мяжы затрымалі партыю псыхатропаў больш як на 3,5 мільёна дялараў.

42-гадовы грамадзянін Сэрбіі на грузавіку спрабаваў перавезьці праз памежны пункт «Казловічы» 182 кг псыхатропаў, схаваных у прамысловым вэнтылятары, паведаміла Берасьцейская мытня.

Наркотыкі знайшлі з дапамогай сканэра і службовага сабакі. Экспэрты высьветлілі, што гэта псыхатропныя рэчывы: МДМА, амфэтамін і мэтамфэтамін. Іх хапіла б больш як на 600 тысяч дозаў агульным коштам больш за 3,5 млн даляраў.

Вэнтылятар, у якім знайшлі наркотыкі

Кіроўцу затрымалі, яму пагражае да 10 гадоў турмы. Калі высьветліцца, што ён дзейнічаў з кімсьці ў змове, пакараньне можа быць яшчэ мацнейшым.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Лідзе пасажырскі цягнік сутыкнуўся з бэтонным слупам, пакладзеным на рэйкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта Лукашэнка перакрывае межы?