Два турэмныя прысуды за «арганізацыю пратэстаў», пачалі прышчэпкі супраць COVID-19 расейскай вакцынай. Найважнейшае за 29 сьнежня

Уладзімер Гарох (справа) і Дзяніс Кірэшчанка ў залі суду. Наваградак

Жыхароў Наваградку Ўладзімера Гароха і Дзяніса Кірэшчанку асудзілі адпаведна на 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і 1 год 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 гадоў калёніі аднаму, паўтара — другому: жыхароў Наваградку асудзілі за падрыхтоўку да пратэстаў, якіх яны не ажыцьцявілі

Маскоўскі раённы суд Менску ўпершыню пасьля жнівеньскіх пратэстаў у Беларусі задаволіў скаргу на адмову ў завядзеньні крымінальнай справы аб катаваньнях з боку сілавікоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўпершыню адмянілі рашэньне Сьледчага камітэту аб адмове заводзіць крымінальную справу аб катаваньнях

Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва ініцыявала ўнясеньне ўдзельнікаў «Народнага сходу» у санкцыйныя сьпісы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва ініцыявала ўнясеньне ўдзельнікаў «Народнага сходу» ў санкцыйныя сьпісы

Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Шакуцін расказаў, як пацярпеў ад санкцый Эўразьвязу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Шакуцін расказаў, як пацярпеў ад санкцый Эўразьвязу

Ініцыятыва BYPOL паказала матэрыялы, якія могуць сьведчыць пра палітычную матываванасьць арышту Сяргея Ціханоўскага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справа Ціханоўскага. Ініцыятыва BYPOL расказала пра магчымага аўтара загаду на арышт у палітычнай справе

9 у СІЗА, 477 затрыманыя па адміністратыўных справах. Статыстыка перасьледу беларускіх журналістаў у 2020 годзе

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 9 у СІЗА, 477 затрыманыя па адміністратыўных справах. Статыстыка перасьледу беларускіх журналістаў у 2020 годзе

У Берасьці сілавікі правялі ператрус у рэдактара незалежнага выданьня «Першы рэгіён» Паўла Дайліда.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Берасьці ў рэдактара незалежнага выданьня «Першы рэгіён» правялі ператрус, самога яго забралі на допыт

У рэдакцыі газэты «Ганцавіцкі час» і ў галоўнага рэдактара правялі ператрусы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У рэдакцыі газэты «Ганцавіцкі час» і ў галоўнага рэдактара правялі ператрусы

Суд Маскоўскага раёну Менску прысудзіў амапаўцу Андрэю Бекішу маральную кампэнсацыю за артыкул у «Нашай Ніве».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амапавец адсудзіў у «Нашай Нівы» 1500 рублёў. Газэта просіць дапамогі

Улады ў Менску лічаць падпісаньне прэзыдэнтам ЗША «Акта аб дэмакратыі ў Беларусі» недружалюбным крокам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйны Менск адрэагаваў на амэрыканскі «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі»

Кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі хакею Рэнэ Фазэль заявіў, што сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам у студзені 2021 году, каб абмеркаваць падрыхтоўку да чэмпіянату сьвету.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік Міжнароднай фэдэрацыі хакею: Будзем рабіць усё магчымае, каб чэмпіянат сьвету адбыўся ў Менску

Міністэрства здароўя Рэспублікі Беларусь абвясьціла аб пачатку вакцынацыі насельніцтва Беларусі расейскай вакцынай супраць каранавірусу «Спутник V».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пачалі прышчэпкі ад COVID-19 расейскай вакцынай