«Беларускі народны трыбунал» назваў імя меркаванага забойцы Тарайкоўскага

Народны мэмарыял Аляксандра Тарайкоўскага, Менск, 22 жніўня 2020

Аляксандар Тарайкоўскі стаў першым забітым падчас сёлетніх пасьлявыбарчых пратэстаў, яго застрэлілі 9 жніўня ў Менску ў раёне праспэкту Пушкіна

Грамадзкая ініцыятыва «Беларускі народны трыбунал» правяла папярэдняе расьсьледаваньне і прыйшла да высновы , што Тарайкоўскага забіў баец спэцпадразьдзяленьня МУС «Алмаз» Мікіта К., 1993 году нараджэньня. Паводле расьсьледаваньня, другі баец «Алмазу», імя якога ня вызначанае, суправаджаў цэль лазэрным цэлепаказьнікам і быў гатовы адкрыць агонь, калі б стрэл К. не дасягнуў мэты. Аўтар расьсьледаваньня — былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмазу» Ігар Макар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менчуку прысудзілі два гады калёніі за надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Тарайкоўскага. Справы аб сьмерці ўдзельніка пратэсту няма

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удава Тарайкоўскага: «У сілавікоў разьвязаныя рукі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька Тарайкоўскага перакананы, што сына застрэлілі сілавікі, і патрабуе крымінальнай справы