Апублікавалі закон аб пазбаўленьні грамадзянства, старшыня КДБ заявіў пра пагрозу вайны. Найважнейшае за 17 сьнежня

Уступілі ў дзеяньне новыя санкцыі адносна Беларусі

Апублікаванае і ўступіла ў сілу рашэньне Эўразьвязу аб новых санкцыях адносна Беларусі, пад санкцыі трапілі 29 асобаў, у тым ліку два бізнэсоўцы, і 7 прадпрыемстваў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі

Прыняты закон, паводле якога ў грамадзяніна Беларусі могуць адабраць грамадзянства нават тады, калі ў яго няма грамадзянства іншай дзяржавы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апублікавалі закон аб пазбаўленьні грамадзянства Беларусі. Каму гэта пагражае?

Старшыня КДБ Іван Тэртэль, выступаючы на «Гродна Азот», заявіў пра пагрозу гарачай вайны супраць Беларусі пад выглядам гуманітарнай інтэрвэнцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня КДБ: «Будзем рыхтавацца да гарачай вайны»

Спэцыяльны пасланьнік Папы Рымскага Клаўдыё Гуджэроцьці сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які загадаў не пускаць у Беларусь мітрапаліта Кандрусевіча.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасланьнік Папы Рымскага перадаў Лукашэнку «трывогу і заклапочанасьць» пантыфіка падзеямі ў Беларусі

Палітвязьню Аляксандру Арановічу выставілі новае абвінавачваньне ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках», як раней Сяргею Ціханоўскаму, Міколу Статкевічу і Ігару Лосіку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьню Арановічу выставілі новае абвінавачаньне — такое ж, як Лосіку і Статкевічу

Ціхан Клюкач і Соф’я Малашэвіч, — праваабаронцы назвалі новых палітвязьняў. Цяпер у Беларусі 157 такіх.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціхан Клюкач і Соф’я Малашэвіч, — праваабаронцы назвалі новых палітвязьняў. Цяпер у Беларусі 157 такіх

Чальцоў Каардынацыйнай рады Міхаіла Кірылюка і Паўла Белавуса выклікаюць на допыт у СК у якасьці сьведак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт выклікаў на допыт яшчэ двух сяброў Каардынацыйнай рады

Апазыцыйныя палітыкі Валер і Вераніка Цапкалы пераехалі ў Латвію.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Для нас важна, што мы побач зь Беларусьсю». Валер і Вераніка Цапкалы пераехалі ў Латвію

Паэт, перакладнік, бард Андрэй Хадановіч атрымаў сёньня прэмію імя Ежы Гедройця, якую ўжо дваццаць гадоў уручае польская газэта «Rzeczpospolita».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Андрэй Хадановіч атрымаў прэмію Ежы Гедройця ад газэты «Rzeczpospolita»

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін чарговым разам заявіў аб вонкавым умяшаньні ва ўнутраныя справы Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «З-за мяжы ніколі нічога добрага не атрымліваецца». Пуцін пра падзеі ў Беларусі

Расейскія спартоўцы ня змогуць выступаць пад нацыянальным сьцягам на працягу двух гадоў — да 16 сьнежня 2022 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спартоўцы з Расеі ня змогуць выступаць пад сьцягам сваёй краіны прынамсі  два гады