Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт выклікаў на допыт яшчэ двух сяброў Каардынацыйнай рады


Павал Белавус, якога выклікалі на допыт на 18 сьнежня.

Сябраў Каардынацыйнай рады выклікаюць на допыт у якасьці сьведак у справе аб закліках да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу.

Паводле гэтага артыкулу падазраванымі зьяўляюцца Марыя Калесьнікава, Максім Знак, якіх прызналі палітвязьнямі.

Паводле гэтага артыкулу КК прадугледжана пакараньне пазбаўленьнем волі на тэрмін да трох гадоў.

Паводле прэсавай службы Каардынацыйнай рады, на 17 сьнежня выклікалі сябра асноўнага складу рады Міхаіла Кірылюка, на 18 сьнежня — Паўла Белавуса.

У прэсавай службе Каардынацыйнай рады паведамілі, што Павал зьбіраецца заўтра ісьці на допыт разам з адвакатам.

Учора на допыт у гэтай справе выклікалі старшыню БАЖ Андрэя Бастунца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG