Адвакату Калесьнікавай Ільлю Салею дадалі яшчэ два месяцы хатняга арышту

Максім Знак (зьлева), Марыя Калесьнікава, Ільля Салей, 14 ліпеня 2020

Генэральная пракуратура да 16 лютага падоўжыла тэрмін хатняга арышту юрыста штабу Бабарыкі Ільлі Салея.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Ільлю Салею нельга выходзіць з кватэры, карыстацца інтэрнэтам, тэлефанаваць і адпраўляць папяровыя лісты. Сустракацца ён можа толькі з сваімі адвакатамі.

У кватэры ён знаходзіцца адзін.

Ільлю Салея затрымалі 9 верасьня, у ягонай кватэры правялі ператрус. У гэты ж дзень затрымалі і сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады юрыста Максіма Знака.

Салей, Знак і Калесьнікава — фігуранты крымінальнай справы за «заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэрам беларускай апазыцыі ўручылі прэмію імя Андрэя Сахарава
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўрапарлямэнце агучылі зварот Марыі Калесьнікавай з-за кратаў