У палітвязьняў Пальчыса і Васілевіча нарадзіліся дзеці

Эдуард Пальчыс

16 сьнежня ў Эдуарда Пальчыса, які ад канца верасьня знаходзіцца ў СІЗА № 1 Менска на вуліцы Валадарскага, нарадзілася дачка.

Пра гэта паведаміла ў Twitter ягоная жонка Вікторыя.

«Кожныя пяць гадоў адно і тое ж: як у Беларусі выбары — мой муж у турме», — знайшла сілы пажартаваць маладая мама.

Яна заклікала сяброў і паплечнікаў павіншаваць паштоўкай з гэтай падзеяй навасьпечанага тату: 220030, вул. Валадарскага, 2, СІЗА № 1, г. Менск, Беларусь, Пальчысу Эдуарду Аляксандравічу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Блогеру Пальчысу выставілі абвінавачаньне па артыкуле «масавыя беспарадкі», яму пагражае да 15 год зьняволеньня

Блогер, які адбываў 30 сутак на Акрэсьціна, 27 кастрычніка ня выйшаў на волю пасля заканчэньня адміністрацыйнага арышту. Цяпер ён фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках, якую вядзе Сьледчы камітэт.

У пачатку сьнежня нарадзілася дачка і ў іншага палітвязьня, Аляксандра Васілевіча. Ён таксама знаходзіцца ў СІЗА № 1 Менску. Як расказала ягоная жонка Надзея Зелянкова, дзяўчынку назвалі Ўршуляй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уласьніку галерэі «Ў» палітвязьню Васілевічу падоўжылі знаходжаньне пад вартай яшчэ на месяц

Уладальніка агенцтва Vondel/Hepta, галерэі «Ў» і Mint Media (KYKY.org, The Village Belarus) затрымалі 28 жніўня. Сутнасьць абвінавачаньняў Аляксандру Васілевічу не агучаная дагэтуль. 25 лістапада яму падоўжылі тэрмін утрыманьня пад вартай на месяц.