Украіна сёлета затрымала рэкордную колькасьць тытунёвай кантрабанды зь Беларусі

Кантрабандныя цыгарэты зь Беларусі, знойдзеныя ўкраінскімі памежнікамі, 5 кастрычніка 2020

Украінскія памежнікі папярэдзілі сёлета незаконны ўвоз на тэрыторыю Ўкраіны 1,9 мільёна пачкаў цыгарэт зь Беларусі.

Як паведамілі Свабодзе ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны, найбольшым партыямі кантрабанду перавозілі ў грузавіках, таму гэты транспарт правяралі найбольш пільна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне затрымалі грамадзяніна Беларусі за хабар памежнікам. ВІДЭА

Памежнікі кажуць, што частку затрыманага тытуню кантрабандысты плянавалі рэалізаваць ва Ўкраіне, а астатняе везьлі транзытам у краіны Эўрапейскага зьвязу.

Паводле Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, летась колькасьць затрыманай на беларуска-ўкраінскай мяжы тытунёвай кантрабанды была меншай у 4 разы — усяго 440 тысяч пачкаў цыгарэт.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ніткі беларускага «бізнэсу» ў Літве: літоўскія курцы прыносяць рэжыму Лукашэнкі дзясяткі мільёнаў эўра
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нафта, алькаголь, тытунь. Улады назвалі галоўных падаткаплатнікаў Менску