Як паведамілі Tut.by чытачы, раніцай 11 сьнежня жыхары заўважылі невядомыя машыны ў двары. Высьветлілася, што як мінімум у тры кватэры прыйшлі сілавікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Магілёве міліцыя пачала перасьлед за бел-чырвона-белыя сьцягі і адзеньне на бальконахПаводле відавочцы, аднаго з жыхароў выводзілі з пад’езду ў прыпаркаваны побач мікрааўтобус. У той жа час з боку магазіна «Славянскі» пад рукі павялі іншага мужчыну.
«Людзі напалоханыя і напружаныя, усе баяцца выйсьці», — кажа адзін са сьведак.
Паводле яго, двор у іх актыўны, на вокнах шмат сымболікі, на вуліцы — муралы, людзі завязваюць стужачкі на плоце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін навуковец заявіў пра сыход з Інстытуту гісторыі на знак салідарнасьці з калегаміТым часам «Белсат» паведаміў аб затрыманьні гісторыка Андрэя Мацука, які жыве ў гэтым жа доме. Раней навукоўца ўжо затрымлівалі, ён адбыў 13 дзён паводле артыкулу 23.34 КаАП.
Андрэй Мацук працаваў у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, ён адзін з самых аўтарытэтных беларускіх спэцыялістаў па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.