Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін навуковец заявіў пра сыход з Інстытуту гісторыі на знак салідарнасьці з калегамі


Сяргей Рыбчонак выступае на адной з навуковых дыскусій.
Сяргей Рыбчонак выступае на адной з навуковых дыскусій.

Супраць анансаванага звальненьня калег выступіў яшчэ адзін гісторык — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, старшы навуковы супрацоўнік аддзела генеалёгіі, геральдыкі і нумізматыкі Інстытуту гісторыі 54-гадовы Сяргей Рыбчонак, паведамляе «Эўрарадыё».

Сяргей Рыбчонак заявіў, што не працягне кантракт з Інстытутам гісторыі.

Раней стала вядома, што адміністрацыя інстытуту вырашыла не працягваць працоўныя кантракты з гісторыкамі Міколам Волкавым, Алесем Жлуткам, Кацярынай Крывічанінай, Тацянай Папоўскай, Андрэем Радаманам, Аляксеем Шаландам і Ўладзімерам Шыпілам, якія адкрыта выказвалі сваю грамадзянскую пазыцыю. Алесь Жлутка і Ўладзімер Шыла адбылі адміністрацыйныя арышты за удзел у пратэстных акцыях.

На знак пратэсту іх калегі Вадзім Аніпяркоў, Васіль Варонін, Андрэй Мацук, Уладзімір Тугай, Андрэй Унучак вырашылі не працягваць кантракты з Інстытутам гісторыі (тэрмін іх дзеяньня заканчваецца 31 сьнежня 2020-га). Цяпер да іх адкрытага для подпісаў ліста далучыўся Сяргей Рыбчонак.

Калі сыход усіх названых супрацоўнікаў з Інстытуту гісторыі адбудзецца, навуковая ўстанова страціць адразу 13 дасьледчыкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG