2,5 году за сарваную балаклаву, «Марш мудрасьці», Алімпійскія гульні без Лукашэнкі. Найважнейшае за 7 сьнежня

Натальля Хершэ ў судовай клетцы, 7 сьнежня 2020 г.

Падзеі 7 сьнежня 2020 г.

Суд у Менску пакараў грамадзянку Швайцарыі Натальлю Хершэ пазбаўленьнем волі на 2 гады 6 месяцаў у калёніі агульнага рэжыму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуску са Швайцарыі асудзілі за сарваную зь сілавіка балаклаву на 2 гады і 6 месяцаў калёніі

На плошчу Якуба Коласа ў Менску прыйшлі некалькі соцень чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнсіянэры і мэдыкі выйшлі на дзясяты «Марш мудрасьці» ў Менску, сілавікі не далі ім пачаць шэсьце і затрымалі 10 чалавек. ФОТА і ВІДЭА

Міжнародны алімпійскі камітэт часова адхіліў прадстаўнікоў Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі ад удзелу ў алімпійскіх падзеях.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны алімпійскі камітэт забараніў Лукашэнку прысутнічаць на Алімпійскіх гульнях і іншых спаборніцтвах

Стварыўся фонд падтрымкі рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЭГУ адкрываецца надзвычайны фонд падтрымкі студэнтаў зь Беларусі. Швэцыя дае на яго 100 000 эўра

У цяперашніх рэаліях падрыхтоўка да новых прэзыдэнцкіх выбараў можа заняць ад 45 да 60 дзён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каманда Ціханоўскай апублікавала 10 прынцыпаў новых выбараў прэзыдэнта

У праект трэцяга пакету санкцыяў Эўразьвязу супраць рэжыму ў Беларусі ўключаныя 32 новыя фізычныя асобы і 9 юрыдычных.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя дэталі трэцяга пакету санкцыяў Эўразьвязу супраць уладаў Беларусі

Тым часам у Вэнэсуэле:

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыхільнікі Мадуры вярнулі пад свой кантроль парлямэнт Вэнэсуэлы