Творцу затрымалі напярэдадні падчас «Маршу волі» і судзілі на падставе двух пратаколаў — ч. 1 артыкулу 23.34 (удзел у несанкцыянаванай акцыі) і 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне супрацоўніку праваахоўных органаў).
Сёлета Ўладзя Лянкевіча ўжо двойчы затрымлівалі і судзілі за аналягічныя «правапарушэньні».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ТонкіХод» Лянкевіч выдаў кнігу пра «70% вады»Раней 12 содняў арышту ў Фрунзэнскім судзе Менску атрымаў праграміст Вадзім Камароўскі, які да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці БНР аздобіў свой аўтамабіль «Пагоняй» і бел-чырвона-белым сьцягам.
6 сьнежня ў Менску і рэгіёнах схапілі больш за 350 удзельнікаў мірных шэсьцяў. Праваабарончаму цэнтру «Вясна» вядомыя некалькі дзясяткаў выракаў, у бальшыні суды прысуджаюць арышт — да 25 дзён па двух пратаколах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да #БНР100 айцішнік зь Менску «абеларусіў» сваю машыну. ФОТАПаводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, затрыманых падчас «Маршу пэнсіянэраў» 7 сьнежня карэспандэнтаў «Белсату» Любоў Лунёву і апэратара Івана Куракевіча адвезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі, якую яны асьвятлялі. Чакаецца суд.