Вызваліць ксяндза Барка! ЭЗ заступаецца за беларускіх журналістаў. Новы рэкорд COVID-19 у Беларусі. Найважнейшае за 4 сьнежня

Расонскі пробашч ксёндз Вячаслаў Барок

Падзеі 4 сьнежня

Вызваліць ксяндза Вячаслава Барка!

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біскуп Віцебскі заклікаў перагледзець справу і вызваліць арыштаванага ксяндза Вячаслава Барка

На адмысловай нарадзе Рады міністраў замежных справаў ЭЗ па Беларусі з заключным словам выступіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША ў справах Эўропы і Эўразіі Джордж Кент.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Высокапастаўлены амэрыканскі дыплямат: Мы пачулі народ Беларусі

Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч заклікала Раду ААН па правах чалавека выкарыстоўваць усе наяўныя ў яе сродкі для рэагаваньня на сытуацыю ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алексіевіч на Радзе ААН па правах чалавека: Дыялёг патрэбны, але не любой цаной

Рада правоў чалавека ААН на паседжаньні ў Жэнэве 4 сьнежня прыняла заяву з асуджэньнем перасьледу журналістаў і супрацоўнікаў СМІ рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 42 краіны з Рады правоў чалавека ААН асудзілі перасьлед журналістаў у Беларусі

Прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана выступіў з заявай пра перасьлед беларускіх журналістаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз заклікаў аднавіць статус СМІ для TUT.BY і вызваліць зьняволеных беларускіх журналістаў

Старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі і сама арганізацыя сталі першымі беларускімі ляўрэатамі прэстыжнай міжнароднай узнагароды «Right Livelihood Award».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ня хочам, каб Беларусь ператварылася ў ГУЛАГ». Алеся Бяляцкага і «Вясну» ўзнагародзілі прэміяй «За годны лад жыцьця»

Былому сьледчаму СК Яўгену Юшкевічу, які кансультаваў сілавікоў, што хацелі звольніцца, зьмянілі меру стрыманьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былога сьледчага Юшкевіча, стваральніка праекту bychange.me, вызвалілі пад падпіску пра нявыезд

Жыхарку мікрараёну Новая Баравая пад Менскам за бел-чырвона-белы сьцяг у акне ейнай кватэры вінавацяць у правядзеньні пікету.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На жыхарку Новай Баравой завялі справу за сьцяг у вакне кватэры

За мінулыя суткі ў Беларусі памерлі 9 чалавек з каранавірусам (ад пачатку эпідэміі — 1190). Гэта самы вялікі паказьнік за ўвесь час пандэміі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: COVID-19: у Беларусі новы рэкорд заражэньня, паводле афіцыйнай статыстыкі

З 4 сьнежня у паліклініках нельга трапіць на прыём да лекараў-спэцыялістаў. Усіх іх перавялі дапамагаць хворым з тэмпэратурай і падазрэньнем на COVID-19.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У паліклініках Менску спынілі плянавую дапамогу