Падаражэў праезд яшчэ ў дзьвюх абласьцях і Віцебску

Прыпынак у Віцебску

Пасьля Гомельскай і Горадзенскай абласьцей тарыфы на праезд у грамадзкім транспарце павысілі таксама ў Віцебску і вобласьці, а таксама ў Менскай вобласьці (у Менску тарыфы пакуль засталіся ранейшымі).

Адзін квіток на праезд у Віцебску падаражэў адразу на 10 капеек і стаў каштаваць 70 капеек.

Праезд у прыгарадных маршрутах падаражэў на капейку за кілямэтар — 9 капеек за км на звычайным рэйсе, 11 капеек на хуткасным і дадатковым, 12 капеек на экспрэсным.

Адпаведныя рашэньні ўладаў апублікаваў Нацыянальны прававы партал.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талён на праезд у Горадні і Гомлі стаў даражэйшым, чым у Менску
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падвышэньне пэнсій, падаражаньне праезду. Што чакаецца ў Беларусі ў сьнежні