Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падвышэньне пэнсій, падаражаньне праезду. Што чакаецца ў Беларусі ў сьнежні


У сьнежні ў Беларусі чакаецца падаражаньне цыгарэт.
У сьнежні ў Беларусі чакаецца падаражаньне цыгарэт.

Чаго чакаць беларусам у апошні месяц 2020 году.

З 1 сьнежня ў Беларусі


Вырастуць некаторыя пэнсіі


Урад ухваліў рашэньне зь 1 сьнежня падвысіць працоўныя пэнсіі – у сярэднім на 5,4%. Сярэдняя працоўная пэнсія павінна вырасьці да 483 рублёў.

Падаражае транспарт


У Горадзенскай і Гомельскай абласьцях з 29 лістапада павялічваюць плату за праезд у гарадзкім грамадзкім і прыгарадным аўтамабільным транспарце. Талёнчык у аўтобусах і тралейбусах падаражае з 60 да 70 капеек. Праезд у хуткасных аўтобусах з 29 лістапада будзе каштаваць 80 капеек. Вырасьце таксама цана праязных.

Штрафы за летнюю гуму

З 1 сьнежня кіроўцы могуць атрымаць папярэджаньне або штраф да 0,5 базавай велічыні (13,5 рубля) за язду на аўтамабілі зь летнімі шынамі.

Падаражаюць цыгарэты


З 1 сьнежня ў Беларусі вырасьце цана на цыгарэты, паведамляе Міністэрства падаткаў і зборах. Некаторыя маркі цыгарэт падаражаюць адразу на 10 капеек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG