Калядны турнір на прызы Лукашэнкі скасавалі ўпершыню за 15 гадоў

Масоўка каляднага турніру

Упершыню за 15 гадоў адмянілі Калядны хакейны турнір на прызы Лукашэнкі. Ён плянаваўся ў студзені 2021-га.

Як паведамляе Фэдэрацыя хакею Беларусі, прычына скасаваньня спаборніцтваў — неспрыяльная эпідэмічная сытуацыя.

Калядны турнір лічыцца адной з галоўных спартовых імпрэзаў Аляксандра Лукашэнкі, афіцыйныя СМІ называюць яго «чэмпіянатам сьвету сярод аматараў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія ўнесла кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Баскава ў сьпіс неўязных

Усе папярэднія гады на матчы пастарэлых хакеістаў звозілі бюджэтнікаў, вайскоўцаў ды студэнтаў, а тэлеканалы вялі жывую трансьляцыю з галоўных лядовых арэнаў.

На гэтых турнірах каманда Лукашэнкі дэманструе зайздросную стабільнасьць: 13 найвышэйшых тытулаў, толькі некалькі разоў першае месца ўдалося заваяваць расейцам.