Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія ўнесла кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Баскава ў сьпіс неўязных


Дзьмітры Баскаў (справа ад Лукашэнкі)

Кіраўнік Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітры Баскаў занесены ў сьпіс неўязных у Латвію разам зь вядомым кікбаксэрам Дзьмітрыем Шакутам. Такое рашэньне прыняў міністар замежных спраў краіны Эдгарс Рынкевічс.

«На падставе пункту 2 артыкула 61 Закону аб іміграцыі я прыняў рашэньне аб уключэньні двух грамадзян Беларусі ў сьпіс асобаў, непажаданых для Латвійскай Рэспублікі, устанавіўшы забарону на ўезд у Латвію на нявызначаны тэрмін. Цытата з клясыка: „Такі хакей нам не патрэбны!“. Разам зь Літвой і Эстоніяй мы хутка пашырым „чорныя сьпісы“, уключыўшы ў іх тых, хто працягвае жорстка душыць мірныя пратэсты ў Беларусі», — напісаў кіраўнік латвійскага МЗС у твітэры.

Людзей, падобных да Баскава і Шакуты, бачылі пры зьбіваньні і затрыманьні 31-гадовага жыхара «двара Перамен» Рамана Бандарэнкі, які памёр пасьля гэтага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG