Агульная лічба затрыманых у Беларусі за час пратэстаў пасьля выбараў 9 жніўня перасягнула 30 тысяч чалавек, піша «Наша Ніва».
Паводле падлікаў журналістаў выданьня, на вечар 21 лістапада затрыманых было 29 940. Па стане на 17.33 сёньня праваабаронцам з цэнтру «Вясна» былі вядомыя імёны 179 новых затрыманых, што разам складае 30 119 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Тысячы людзей выйшлі на лякальныя «Маршы супраць фашызму». Што адбываецца ў Беларусі на 106-ы дзень пратэстаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Звыш 370 затрыманых на акцыях пратэсту ў Беларусі 22 лістапада