Пасьля разгрому мэмарыяла Бандарэнку на «плошчы Перамен» увялі пашпартны кантроль

Сілавікі на «Плошчы перамен». Ілюстрацыйнае фота

Жыхары дамоў, каля якіх месьціўся мэмарыял Раману Бандарэнку, паведамілі Tut.by, што сілавікі правяраюць пашпарты ў тых, хто ўваходзіць і выходзіць.

Адзін з жыхароў дому на Сморгаўскам тракце, 3 расказаў, што калі ягоная жонка пайшла ў краму, у яе двойчы праверылі пашпарт. «І за ёй двое „ціхароў“ у краму схадзілі і назад».

«Хто не прадʼяўляе пашпарт, тых за рукі заводзяць у мікрааўтобусы», — паведаміла чытачка Тацяна.

Прэсавая сакратарка МУС Вольга Чамаданава сказала, што ня ведае пра гэтую сытуацыю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хлопец зь відэа, дзе сілавікі жорстка затрымліваюць людзей у краме на Чарвякова, расказаў, што адбылося

Зранку 16 лістапада сілавікі застаюцца ў дамах і на «плошчы Пераменаў»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей выйшлі на акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў Менску і іншых гарадах. Больш за 1000 затрыманых. ФОТА і ВІДЭА