У Ерэване вызвалілі некалькі затрыманых раней лідэраў апазыцыі

Пратэст у Ерэване, 12 лістапада 2020 г.

Позна вечарам 12 лістапада армянскія ўлады вызвалілі трох лідэраў апазыцыі, якія раней бралі ўдзел у пратэстах, дамагаючыся адстаўкі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна.

На волю выпусьцілі Эдуарда Шармазанава з Рэспубліканскай партыі, прадстаўніка партыі «Дашнакцут’юн» Гегама Манук’яна, а таксама лідэра партыі «Радзіма», былога дырэктара Службы нацыянальнай бясьпекі Артура Ванэцьяна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Ерэване спэцназ правёў затрыманьні на мітынгу за адстаўку Пашыньяна

Да гэтага Спэцыяльная сьледчая служба Армэніі заявіла аб затрыманьні пасьля пратэстаў больш за дзесяць апазыцыйных лідэраў у рамках крымінальнай справы аб арганізацыі і правядзеньні масавых сходаў у сталіцы з парушэньнем закону.

Акрамя адстаўкі Пашыньяна, армянская апазыцыя дамагаецца фармаваньня антыкрызіснага ўраду.