Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ерэване спэцназ правёў затрыманьні на мітынгу за адстаўку Пашыньяна


Затрыманьні ў Ерэване 12 лістапада
Затрыманьні ў Ерэване 12 лістапада

У Армэніі апазыцыйныя групы працягваюць пратэсты з патрабаваньнем адстаўкі прэм'ера Нікола Пашыньяна, якога абвінавачваюць у «здачы земляў» і капітуляцыі пасьля падпісаньня зь лідэрамі Расеі і Азэрбайджану заявы аб спыненьні баявых дзеяньняў у Нагорным Карабаху.

У чацьвер на мітынг на плошчы Свабоды выйшлі прыхільнікі ўсеармянскага руху «Сасна црэр». Пазьней яны хацелі правесьці марш, але паліцыя гэтаму перашкодзіла, нагадаўшы аб уведзеным у краіне ваенным становішчы.

Па зьвестках Інтэрфакса, спэцназ затрымаў каля 20 чалавек. Адзін з актывістаў «Сасна црэр» у гутарцы з Армянскай службай Радыё Свабода выказаў меркаваньне, што на мітынгу былі правакатары.

Адначасна паведамляецца пра шэсьці з удзелам некалькіх тысяч чалавек у Ерэване ў чацьвер. Удзельнікі скандавалі лёзунгі супраць Пашыньяна, у тым ліку: «Здраднік, сыходзь!».

Раней 12 лістапада Спэцыяльная сьледчая служба Армэніі заявіла пра затрыманьне дзесяці апазыцыйных лідэраў у рамках крымінальнай справы аб арганізацыі і правядзеньні масавых сходаў у сталіцы з парушэньнем закону.

У ліку затрыманых – кіраўнік партыі «Квітнеючая Армэнія» Гагік Царук'ян, былы дырэктар Службы нацыянальнай бясьпекі, лідэр партыі «Радзіма» Артур Ванэт'ян і прадстаўнік партыі «Дашнакцут'юн» Ішхан Сагатэльян.

Напярэдадні масавы мітынг у Ерэване таксама праходзіў на плошчы Свабоды, пасьля чаго яго ўдзельнікі, якія сабраліся на акцыю на заклік 17 апазыцыйных партый, прайшлі да парлямэнту краіны. Акрамя адстаўкі Пашыньяна, яны настойваюць на фармаваньні антыкрызіснага ўраду.

Пашыньяну прадʼявілі ўльтыматум – пакінуць пасаду да паўночы 11 лістапада. Прадстаўнік «Дашнакцут'юн» Сагатэльян пазьней заклікаў прысутных ля Нацыянальнай Асамблеі разысьціся і чакаць разьвіцьця падзей, дадаўшы, што «заўтра да ночы пытаньне павінна быць вырашана».

  • Сам Нікол Пашыньян у звароце да народу 12 лістапада назваў «дрэннай для армян» падпісаную з прэзыдэнтамі Расеі і Азэрбайджану трохбаковую заяву аб перадачы часткі раёнаў Карабаху пад кантроль Баку. Разам з тым ён сказаў, што «ня варта гэты дакумэнт прадстаўляць горш, чым ён ёсьць».
  • Да гэтага Пашыньян казаў, што альтэрнатывы ў яго не было і што за пагадненьне выступала армія.
  • Пратэсты ў Ерэване пачаліся са штурму будынку ўраду і парлямэнту ў ноч на 10 лістапада, калі стала вядома пра дамоўленасьці аб спыненьні агню ў Карабаху, дзе актыўныя баявыя дзеяньні аднавіліся ў канцы верасьня. Згодна з гэтым дакумэнтам, падразьдзяленьні Ўзброеных сілаў Азэрбайджану і Армэніі спыняюцца на займаных пазыцыях, і ў рэгіён уводзяцца расейскія міратворцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG