Галоўны інфэкцыяніст Менску стаў чальцом Каардынацыйнай рады

Ілюстрацыйнае фота

Галоўны пазаштатны інфэкцыяніст камітэту аховы здароўя Менгарвыканкаму Мікіта Салавей стаў членам Каардынацыйнай рады.

Пра гэта паведаміла Каардынацыйная рада ў сваім Тэлеграм-канале.

«Я далучыўся да Кардынацыйнай рады, бо лічу, што цяпер у Рэспубліцы Беларусь назіраецца крызіс грамадзкага даверу да дзейных органаў улады», — заявіў лекар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лекар адказаў Качанавай: «Дыялёг будзе там, дзе гэтага захоча народ Беларусі»

Раней раней сёньня Мікіта Салавей рэзка адказаў на заяву старшыні Савету Рэспублікі Натальлі Качанавай, якая крытыкавала мэдыкаў-пратэстоўцаў.