У Лінгвістычным унівэрсытэце на COVID-19 захварэлі 72 чалавекі

Каранавірус выявілі ў 55 студэнтаў і 17 выкладчыкаў, паведаміў тэлеграм-канал МДЛУ. Частку заняткаў перавялі ў онлайн-фармат. А на заняткі ў аўдыторыі трэба прыходзіць у масках.

Паводле ўстановы, з 2 лістапада ў Лінгвістычным унівэрсытэце, «каб мінімізаваць рызыкі распаўсюджваньня каронавіруснай інфэкцыі», адукацыйны працэс арганізавалі ў камбінаваным фармаце: аўдыторныя заняткі спалучаюцца з адным днём у онлайн-фармаце.

Студэнты мусяць прыходзіць ва ўнівэрсітэт у масцы, а калі яе забыліся, тады ўзяць на ўваходзе.

Паводле каналу, усе, хто захварэў, пераносяць каранавірус у лёгкай ці бессымптомнай форме.

У Беларусі зафіксавалі 101 329 выпадкаў COVID-19 з пачатку пандэміі. Паправіліся і выпісаныя 87 985 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ. За ўвесь пэрыяд распаўсюджваньня інфэкцыі на тэрыторыі краіны памерлі 992 пацыенты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: САЗ заявіла аб рэкорднай колькасьці новых выпадкаў COVID-19 на мінулым тыдні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за суткі выявілі 929 інфікаваных COVID-19