Зь Менскага электратэхнічнага заводу звольнілі 25 страйкоўцаў

Менскі электратэхнічны завод

Зь Менскага электратэхнічнага заводу звольнілі 25 чалавек, якія бралі ўдзел у страйку. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы вядучы інжынэр прадпрыемства Віталь Чычмароў.

«Мяне таксама звольнілі зь сёньняшняга дня. У мяне больш за 20 гадоў стажу працы на прадпрыемстве. Я даведаўся пра звальненьне, знаходзячыся ў адпачынку. Афіцыйная прычына — нанясеньне шкоды прадпрыемству, неафіцыйна — мая пазыцыя да забастоўкі, да таго, што адбываецца ў краіне», — расказаў Чычмароў.

Пасьля заканчэньня ўльтыматуму Ціханоўскай 26 і 27 кастрычніка некаторыя работнікі МЭТЗ абʼявілі забастоўку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні марш у падтрымку страйкоўцаў-азотаўцаў скончыўся затрыманьнямі. ФОТА

Раней генэральны дырэктар МЭТЗ выдаў загад пра забарону страйкаў, мітынгаў і сходаў на прадпрыемстве.

Работнікі электратэхнічнага заводу пасьля выбараў правялі мітынгі, падчас якіх заявілі пра нязгоду з абʼяўленымі ўладамі вынікамі і запатрабавалі спыніць гвалт сілавікоў над грамадзянамі.

11 жніўня на прадпрыемстве прайшоў стыхійны мітынг з удзелам прыкладна 150 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каардынацыйная рада патрабуе спыніць ціск на страйкоўцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адстаўка Лукашэнкі, вызваленьне палітвязьняў, новыя выбары,— рабочыя менскага заводу склалі зварот уладам