Новы кіраўнік МУС, закрытыя межы, Ціханоўская без каранавірусу. Найважнейшае за 29 кастрычніка

Новы міністар унутраных спраў Іван Кубракоў

Новы міністар унутраных спраў — Іван Кубракоў. Дагэтуль ён быў начальнікам ГУУС Менгарвыканкаму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачынаў з участковага, кіраваў міліцыяй у Менску падчас пратэстаў у 2017 годзе. Хто такі новы міністар МУС Іван Кубракоў

Закрыліся межы з Польшчай, Літвой і Ўкраінай — беларусы масава скардзяцца, што ня могуць вярнуцца на радзіму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы ня могуць вярнуцца празь мяжу дадому. Што адбываецца?

Каля будынку Беларускага дзяржаўнага мэдычнага ўнівэрсытэту студэнты пратэставалі супраць звальненьня выкладчыкаў і адлічэньня студэнтаў.

Акцыя салідарнасьці студэнтаў БДМУ. ФОТАГАЛЕРЭЯ

Магілёўскі раённы суд прызнаў грамадзкага актывіста Станіслава Паўлінковіча вінаватым у абразе судзьдзі падчас выкананьня ёю службовых абавязкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывісту з Магілёва прысудзілі 2 гады «хіміі» за абразу судзьдзі

Сьвятлана Ціханоўская, якая 24 кастрычніка сышла на самаізаляцыю, далучыцца да сваёй каманды 2 лістапада, пасьля таго як яе тэст на COVID-19 аказаўся адмоўны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская здала адмоўны тэст на COVID-19 і выйдзе з самаізаляцыі

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні выказаў гатовасьць прыняць на навучаньне студэнтаў, якія сутыкнуліся з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі і былі адлічаныя зь беларускіх ВНУ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭГУ ў Вільні абяцае прыняць адлічаных зь беларускіх ВНУ студэнтаў